V

— Дзедку, глянь, а што бліскае Там, дзядок, каля крыніц? Блісь — і зараз жа знікае… Што за з’явіна такая? Што за забаўкі начніц[35]? — Эге ж, хлопчыку: зман гэта, Нр. такі агонь не йдзі: Ні цяпла ў ім, ні прывету — Лепш туды і не глядзі; Не шукай агню такога: Не даецца ў рукі ён, Бо над ім вісіць праклён. То — спакуса для дурнога, То — праявіна ліхога, Каб забраць каго ў палон. Гэта — грошы заклятыя, Іх замовіў чараўнік, Неадступны вартаўнік Там вартуе грошы тыя. Ноч у парку. Ціха, цёмна. Неба зорамі дрыжыць, А той замак патаёмна Штось затойвае, дзяржыць; I жудою патыхае Ад сляпых яго акон. Цяжка замак спачывае, I трывожны яго сон. А ў мурох у тых часамі Глуха штось зашарахціць, То сярдзіта за сцянамі Нейкі гук затарахціць; То застогне ў сценах, трэсне, Як бы хто ў іх кашляне, То пачуецца там песня, То ў акне крыло махне. — А што гэта, дзедку мілы, Там снуецца над акном? Нейкі шолах мяккакрылы… Гэты замак — страшны дом! — А то, хлопчыку, кажаны; Толькі змеркне на дварэ, — I цянюе рой паганы, Нейкі рух яго бярэ. Скуль іх толькі назлятае! Піск, гармідар, лопат крыл… Іх тут нешта прыцягае, Вось ім замак гэты міл. Эге, хлопча: нешта чуюць… Замак, хлопчыку, стары: Многа ўжо вякоў вякуюць Тыя цёмныя муры. Іх ні дождж і ні марозы Не размочваюць, не б’юць, Бо скрозь іх, мой хлопча, слёзы Крыўды, здзек людскі цякуць, I пакуль не перастануць Слёзы гэтыя цячы, Да тых часаў сцен не крануць Іх разбурання ключы… Э, мой хлопчыку, каб замак Мог, як людзі, гаварыць! Колькі цёмных-цёмных плямак Мог бы людзям ён адкрыць!.. А ты чуў, што людзі баюць? Эге ж, я табе скажу. Можа, людзі выдумляюць, То і я табе салжу. Кажуць людзі так, што ў сцены Тоўстых замкавых муроў, Каб абходзілі іх змены I не брала плывь вякоў, Як будынак закладаюць, Замуроўваюць жывых. Так, мой хлопча, людзі баюць, Так пяецца ў песнях іх. Вось затым жа, хлопча, страхі Там здараюцца не раз. Вось і тут у позны час Ходзяць чорныя манахі, Нейкі носячы абраз, I чагось яны шукаюць; Так бывае раз у год. Ноч паходзяць і знікаюць, Каб у свой прыйсці чарод. Звоны звоняць дзесь тут самі, Самі паляцца агні, За глыбокімі равамі У паўночнай цішыні Чутны песні пахавання, Там працэсіі ідуць, А ў труне ва ўсім убранні Галаву чыюсь нясуць. I вось дзіва: галава, Як гамоняць тут, жыва. Пазіраюць злосна вочы, Зубы ляскаюць сярдзіта, Губы ходзяць прагавіта, А сама ўсё штось бармоча… Можа, байкі, хлопча, гэта, Можа, праўда, не скажу, Але ёсць адна прымета, Пойдзем, хлопча, пакажу. Цёмна ў парку і нейк пуста, Дрэвы жудасна маўчаць, А пад імі густа-густа Цені чорныя ляжаць. Страшна хлопцу мімаволі, Прабірае яго жудзь, А высокія таполі З мроку зданкамі ўстаюць. I чым далей, больш глушэе Гэты цёмны парк стары; Тут сапраўдным лесам вее — Страшна ў цёмным гушчары. Зварачае дзед з дарожкі. Мрок гусцей над імі звіс. Месяц тоненькія рожкі Чуць скасіў, схіліў наніз. У лагчыне перад імі Сталлю возера блішчыць. Дзесь за вербамі старымі У траве бугай бубніць. Самі ж вербы, як бабулі, Нейк набожненька стаяць. Штось зашэлчуць: «чулі-чулі» Чараты ды зноў маўчаць. Крэхча роўна, аднатонна Жабак смутны харавод. То — аераў казка сонных, Скарга нейкая балот. След бліскучы, слуп агністы, Лёг ад месяца ў вадзе. Дол вільготны і раеісты. Нікагусенька нідзе. — Ну, вось тут. — I дзед епыніўся Ды паказвае ў гушчар. — Штучкі строіць там штукар, Але сёння штось спазніўся. I стаў слухаць дзед уважна. — Во! во! — дзесь у гушчары Нібы шум прайшоў працяжна, Хлопца штурхае стары: — Эге, чуй: аб тэй пары Там сякеры стук нясецца. Сам сабе не верыў я, Думаў, можа, мне здаецца Ці там забаўка чыя. — Дзед змаўкае. Стукі глуха Раз-паразу чутны ім. То адно прыложыць вуха, То паслухае другім I Сымону дзед ківае. — Дзедку, што гэта? сякуць? — Гэ, праява тут другая… Ось дзе розум і марудзь… Эге ж, хлопча, у тым справа, Што сячэ не чалавек. Праўда, хлопчыку, цікава? Варт здзіўлення дрывасек. I прыкінь на розум, хлопча, Што парубак там няма I травы ніхто не топча: Так, работа надарма. I дзіўны гук, непрыемны, Ці ён тут, ці йдзе здалёк, Невыразны, патаемны, Стукне тут, адыдзе ўбок. Потым, выбраўшы мясціну, Дзесь запыніцца, гудзе, Але глуха, бы ў судзіну; Ходзіць рэха па вадзе. I ўжо доўга не змаўкае! Гак-гак! Гак-гак! Гак-гак! Нібы дрэва падсякае I кладзе там нейкі знак. Потым раптам шум панёсся, Заскрыпела штось там: «крра!» Бы пад стукам тапара Волат-дуб стары затросся I павольна з шумам-гукам Стаў хіліцца ён галлём I, за сук чапіўшы сукам, Вобзем гухкае камлём. — Паваліў, а дрэвы цэлы!.. Зараз зноў пачне там сеч, Любіць, бачыш, гэта дзела, Не шкадуе сваіх плеч. Праўда, зноў гудзе сякера, Глуха, бы з-пад каранёў. — Ну, пастой жа ты, псявера! — Брамку ў стрэльбе дзед узвёў, Прылажыўся ён і бахнуў, Бліснуў іскрамі агонь; Як пярун, стрэл гэты трахнуў. Рэха, бы той лёгкі конь, Па-над возерам пабегла Незлічонай процьмай ног I каня свайго распрэгла, Дзесь прапаўшы ў чаратох; Толькі гул пайшоў з балота, Бы ўзбудзіўся вадзянік. На міг спынена работа, Стук ва момант там унік. — Што, злякаўся, недаверку? — Усміхнуўся дзед у вус. — Ці не трапіла ў «манерку»? Ці не выскачыў дзе гуз? Няхай стрэльба — не ламанка, Але стрэліць — зробіць знак… То не стрэльба, а каханка, Нават старасць ёй не брак. — Дзедку, што ўсё гэта значыць? Кажаш, там няма слядоў, Хоць сякера там і скача, Крышыць комлі гушчароў, I чуваць, як дрэвы гучна З шумам валяцца на дол… Чалавеку — неспадручна: Ты ж пільнуеш неадлучна I гаворыш, цэл і кол, Непатоптана травінка, А між тым работа йдзе, I няма ёй тут упынку. Во! ізноў тапор гудзе… Так, няўцямна і таёмна… Праўду ты казаў, дзядок… Цёмна справа, дзеду, цёмна! Нейкі зблутаны клубок. — Эге ж, хлопчыку, на свеце Многа розных ёсць загадак, Ды для іх ёсць свой парадак, Іх ключы — у іх прымеце. Ад іх вецер нам гаворыць, I шумяць аб іх лясы, I глядзяць яны з расы, Аб іх кажуць неба зоры, Воды ў рэчках і азёрах, Ліст на дзераве і цвет, — Многа, хлопча, тых прымет. Нават звер у сваіх норах Носіць іх адбітак-след. Так і тут, мой хлопча-браце… Не, не так гэта, не так! Гэта ёсць прымета, знак, Толькі трэба адгадаць іх. Вось затым жа чалавеку I той розум, хлопча, дан, Каб ён мог зганяць туман, Што гняце яго спрадвеку, I каб змог ён, позна-рана, Зняць няведання пячаць, А той напіс неўчытаны Растлумачыць, адгадаць. I недарма ж на Палессі Чуў ад сталых я галоў, Што ў жыцці мы, як у лесе, — Пад уладай нейкіх слоў. I казалі яшчэ людзі, Што нічога ва зямлі Патаемнага не будзе, Дзе б загадкі ні зляглі, Як бы дзей сваіх ні блутаў, Ні хаваў сваіх канцоў: Здзеку голас, боль пакуты Не схаваць і ў мгле вякоў. I зямля ў тым паклялася Людскім горам і слязьмі… Так і прыказка вялася Між разумнымі людзьмі. Эге ж, хлопчыку, так кажуць, Людзі-практыкі не лгуць: Чыесь рукі сеці вяжуць I на замак іх нясуць. Недарма ж гудзе сякера: Чуе парк тут свой канец, — Для ўсяго свая ёсць мера, Свой у кожнага канец. вернуться

35

Начніцы — кажаны, тут — нячыстая сіла.


Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта: